Твае косы пахнуць летам...
Чыстым водарам нябёс.
Пахнуць нівай, ліпы кветам,
Лісцем маладых бяроз...
Тваеі рукі хлебам пахнуць...
Соладам чарніцы лесавой
Васількамі, канюшынай пахнуць,
Пахнуць узгоранай зямлёй...
Адчуваю ветра водар,
Каласоў тых смачных пах,
Нівы гладкай дзіўны гонар,
І агонь ў тваіх вачах...
28/09/2009 22:00