Ты прыходзіш ка мне раптоўна —
нечакана, непрадказальна.
То ў натоўпе немалітоўным,
што гудзе ў мітусні вакзальнай,
то каля прадуктовай крамы,
дзе уранні — амаль нікога,
то на сцежцы, што дзверы храма
абмінае, то ля парога...
Ты кранаеш Любові хваляй —
трапяткой і такой шчымлівай,
што сціскае душу ад жалю,
а па скуры — мароз...
Маўклівы,
Твой прыход працінае сэрца
і змяняе усё навокал.
І пытанні жыцця і смерці
"завастраюць" чуллівасць вока...
Ты праймаеш —
і вобраз
Божы
бачу я...
ва ўчарнелым
твары...
чалавека —
бадзягі,
бОмжа,
што па урнах
збірае
тару...