У жыццё — адно — не войдзеш двойчы.
Да таго ж, яно, гавораць, — дым.
А таму... мне мроіцца аднойчы
стаць анёлам — "туташнім" — тваім.
І не дбаць ужо аб людскай долі
і не песціць кінутае тло,
а цябе ахоўваць, каб ніколі
у вачах і слёзкі не было.
А калі й цябе паклічуць далі,
быць з табой — хоць лётам, хоць паўзком,
у любым абліччы, без рэгалій —
у руках "таяўным" светлячком.