Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У гэтым полі небу лёгка

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

У гэтым полі небу лёгка,
але яшчэ лягчэй вачам.
Зайздрошчу, поле, твайму лёсу,
непадуладнаму вякам.

У вечна юным абнаўленні
твае нязменныя правы,
тваё цвіценне, як здзіўленне,
як залатыя астравы.

Адсюль бярэ свае вытокі
даспелы колас – дабрадзей.
Ён узышоў сцяблінкай тонкай
ад лепшай песні, ад людзей.

І да людзей яго дарога,
яго крыштальны перазвон,
дзе гэтак поўна, гэтак многа
святла і сонца летніх дзён.

Без дзіва – дзіва: проста быццам,
а ўсё ж, якая глыбіня!
Тут сэрцу піць і не напіцца
шчаслівай веры ў вечнасць дня.

Аўтар (IМЯ ПРОЗВІШЧА): Рыгор Барадулін
Год выдання/напісання (НЕ ДАТА!):
Меткi:
Назва: Воблік вады
Верш: Пакуль бяжыць вада,
Датуль яна жывая.
Крывяніць дол руда,
Як рана нажавая.

Хоць двойчы не ўвайсці
Ў раку адну і тую,
Ды хваляю ў трысці
Яна блакіт нітуе.

Вада ад першых дзён –
Свянцовая, святая.
Бяду і добры плён
Вір забыцця глытае.

І, як на далані,
Я варажыў на плыні:
Ці высветляцца дні
У восеньскім пахлыне?

Між віраточных траў,
Як маладзік з-за воблак,
З прадоння пазіраў
Двайнік мой –
Смутны воблік.

Будзь светлым, твар вады,
Будзь лёгкай хваля тая,
Што мрояў невады
На бераг дум вяртае.

Будзь вечнаю, вада,
Што ў снезе раставала,
З ласінага сляда
Ад смагі ратавала.

Няхай не ў меліне
Цячэ ў яры нямыя
І тая, што мяне
Ў апошні шлях ябмые.

Вада, ў вякі плыві,
Няспыннасцю працята.
Ты вучышся ў крыві
Ці наша кроў –
Працяг твой?