У келiшак магчыма налiць толькi тое,
чым напоўнены жбан. Як нi марыш вадою
цi духмяным вiном спаталiць сваю прагу,
там быць можа i цвiль, i падкiслая брага.
I у людзей "неспадзеўкi" такiя ж — адвеку.
А таму анi ў кiм — нi ў адным чалавеку —
не чакай анiчога з таго, што чакаеш —
i ў адказ чашу горычы не атрымаеш.