У хвост і ў грыву!
*********************************************
Мой верш часалі ў хвост і ў грыву,
Мянялі словы і радкі.
Рэдактар надта быў шчаслівы
І задаволены такі.
Казаў, што ў дошку разаб'ецца -
Цукерка будзе, а не верш!
І загаловак мой, здаецца,
Ён памяняе перш-наперш.
Праз пэўны час з'явіўся ў прэсе -
Пералапачаны, не мой!
Блукаю ў ім, нібыта ў лесе:
Сюжэт тут іншы і герой.
Рэдактар добра пастараўся -
Ані ў шапку не драмаў.
Адзін радок мой і застаўся -
Ён прозвішча не памяняў...
13.09 - 2014 г.