Як сведчыць летапіс жыцця
І пачуццёў маіх палітра
Што забірае з небыцця
Той сэнс, які паўстаў не хітра.
Дыктуе ён сваю чаргу
Свой мір, кірункі для дарогі
Зьмяняць, яго я не магу
Той шлях мой, ізвіты і доўгі.
Як сведчыць летапіс жыцця
Як у шахматах крутыя ходы
Мы ў сусвету- немаўля
І маем толькі свае коды .
І карыстаемся сваіх
Жыцця чуллівых струн акорды
Зачараваны гукам іх
Кранаюць што ў сэрцы хорды
Мы пішам летапіс жыцця
І дапускаем у мір свой толькі
Тых, хто ткранае нас. Хаця...
Залежыць хто ад нас наколькі...