Ў мітусні сутыкнуўся на вуліцы з пекнай жанчынай.
Усміхнулася, просіць: — Прабач!..
А ў мяне ж у грудзях  сэрца лісцем асіны
затрымцела...  Нібы напалоханы птах…
— Гэта ж мне прабачэння прасіць, —
Кажу, ледзь пераводжу дыханне.
А яна прада мною задумнна-чароўнай стаіць…
І душа мая — нібы жаўрук  у вясновае ранне —
узлятае, гарланячы песню, да зор…
Марыў, сніў, ў край далёкі даваўся  бяспечна,
а тут — яваю ці маной (форс-мажор!)  —
як нібыта з маёй выйшла песні…
І ўжо мроіцца: мы — у Раю, забароннымі грэшым пладамі,
і нас кружыць,  узносіць парыў…
Вось, вазьму, ёй скажу: “Мне няма да каго…, паплятуся я з Вамі...”
Ды, жанчыны, гляджу, ўжо і след паастыў…