Краязнаўчы музей. У няспешнай хадзе
Гід экскурсію ўслед за сабою вядзе.
Перад намі змарнелыя рэшткі жытла,
Паржавелыя цуглі, астаткі сядла,
Лемех плуга старога, пяньковы канат,
Аб'яднаны ў паняцці адным - экспанат.
Вось з асколкаў сабраныя міскі, каўшы
(рэстаўратар, відаць, працаваў ад душы).
Дзядзька збоку суседа штурхае рукой:
- Я прыходжу, браток,да высновы такой,
Што й калісьці здараліся злыя жанкі:
Бач,на колькі асколкаў разнесла збанкі.