Я цябе даўніною вёў… Пахла кавай і першалістам. Нашу пару ў святле агнёў люстравала раўніва Свіслач.
Я цябе даўніною вёў, і было гэта ўсё калісьці. А сягоння – рудым агнём пад нагамі згарае лісце.