Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"У царкве"

Сярэдняя: 3.6 (13 галасоў)

"У царкве"
Цишыня.Святыя лікі
Пахне ладанам у царкве
Праз акенцы сонца блікі
Крыж з Ісусам на сцяне
Людзі-божыя авечкі
Думкі,як пчаліны рой
Моляць бога,ставяць свечкі
За здароўе,за ўпакой
Перахрысцяцца з паклонам
Просяць збавіць ад спакус
Стары бацюшка з амвона
Словам грукае ў сто душ
Жоўтым воскам аплывае
Свечка тонкая гарыць
Смутак полымя гайдае
А душа,душа баліць..
Калі трэба дапамога
Калі сіл няма насіць
Боль сваю нясем да бога
Каб надзею папрасіць ..