У вясёлкавай спадніцы..
******************************
А люты сёлета не злосны:
Адліга днём, мароз уночы.
Сінічкі ўжо гукаюць вёсны,
Сарока весела стракоча.
І песціць сонейка імгненні
Няхай не вельмі, усё ж прыемна!
Прырода ў ціхім задуменні
Жыве надзеяй патаемнай.
Але ж якая таямніца?
Праз колькі дзён сыходзіць люты.
Вясна ў вясёлкавай спадніцы
Аблашчыць і прагоніць смутак!!!
13,16.02 - 2015г.