Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У засені палічак і карцін...

Сярэдняя: 3 (6 галасоў)

У засені палічак і карцін
Пад крыламі кахання і Шагала
Святло было, ды сонца не хапала,
І моцы не ставала, каб сысці.
Паветра ёсць, а вецер не для нас -
Ён б'ецца з вітражом у рукапашнай.
Цяпер - далёкі, вечна - недасяжны.
І рана, каб сказаць: "У добры час".
На пальцах і душы мазоль смыліць
Ад неперагартанага маўчання.
Мы дрэвамі аднойчы, мабыць, станем:
Кара не скура - болей не баліць.
А з засені палічак і карцін
Пад крыламі кахання ды Шагала
Я не сышла, але ў табе растала.
Таму ты зноў - прабач - зусім адзін.