Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У зорным гамаку...

Яшчэ не ацэнена

У зорным гамаку...
****************************
У кішэнях свішча вецер -
Хай сваволіць, так і быць.
Адзінота дом мой меціць...
З ёй сярую. Што рабіць?

З ёй пяшчоту я гукаю,
Сплю ў зорным гамаку.
Хіба ж я адна такая,
Як зязюлька на суку...

У вясёлкавым садочку
Сустракаю з ёю май.
З ёй збіраю васілёчкі,
Закалыхваю адчай.

З ёй і плачу, і смяюся,
Гора й радасць з ёй дзялю.
Быць шчаслівай спадзяюся,
Без яе не ем, не п'ю.

Свішча вецер у кішэнях,
За акном вясна кіпіць.
Я збіраю ў кош імгненні,
Што даюць жаданне жыць...
2.04 - 2016г.