Такое, паверце, забыць немагчыма:
Вяртаўся аднекуль - сустрэўся з дзяўчынай.
Бы сонейка, тварык, і косы тугія -
Паўсвету абыдзеш - не знойдзеш такія.
І гэткіх вачэй не шукайце дарма:
Вачэй такіх болей на свеце няма,
Такія сустрэнеш хіба што ўва сне.
І раптам яна усміхнулася мне.
Ці, можа, не мне, але ж побач - нікога.
І ўсё ж такі мне, ну і што ж тут такога?
Ці, скажаце, я ўжо і ўсмешкі не варты?
Магчыма, яе пацягнула на жарты.
І я ёй таксама ў адказ усміхнуўся
На ўсю сваю рэшту зубоў і - прачнуўсяю