Усміхніся!..
Растане стома,
Знікнуць спрэчкі навечна недзе,
I зноў здасца мне:
не дадому
У трамваі запозненым едзем.
I кладуцца мне рукі на плечы,
Заміраюць зямныя гукі,
I ходь ты мне «кахаю» не шэпчаш,
«Я кахаю» гавораць рукі.
I ходь цемра завулкам льецца,
Бачу ўсмешку тваю,
I з уцехай
Тваё шчасце ва мне аддаецца
Наймагутнейшым, светлым рэхам.