Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Успамін

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Здаецца часам: не бываць мне сонцам,
І не сыйсці ўжо болей за свайго.
Але прамені шлю у твае аконцы,
Гатовы страціць усё дзеля таго.

Ты мне даруй, калі цябе пакрыўдзіў,
Калі не здолеў лепшага аддаць.
Так разрывай жа рытмам сэрца грудзі,
Зрывай усмешкай сумную пячаць!

Ты падарыла мне такія думкі,
Якія ў вершы зноў складаць магу.
З табой мне вежы замкаў па калена!
З табой я не патраплю ў дрыгву.

Я памятаю той салодкі момант,
Той вераснёвы восеньскі вячор,
Калі сустрэў цябе невыпадкова,
Калі адчуў салодасны палон.

Мілая маленькая дзяўчынка,
Паўстала прад вачыма ў мяне.
І з сэрца вылецела вострая ільдзінка,
Растаяла, як шэрань на вакне.

І з таго моманту ўранку і ўночы,
Да самага канца майго жыцця,
Маліцца буду Богу, каб аднойчы
Адбыўся цуд і стала ты мая...