Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

" Успаміны"

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

-

" Успаміны "
Працякае за сялом
Рэчка невялічка
Шапаціць над ей чарот
І журчыць крынічка
Прыглядзішся,дзе-нідзе
Пячкуры снуюць у вадзе
Дзе глыбока-там карась
Уюны дык любяць гразь
Нават шчука пападзецца
Рэчка ж Мораччу завецца
Пук цыбулі,шматок сала
Крайцу хлеба (можа мала?)
Кошык,і хутчэй рыбачыць
Не разкажаш,трэба бачыць
Басанож і да ракі
Бягуць дзеці-рыбакі
Лезуць у воду,дзе глыбей
Той наловіць,хто смялей
Кош паставіў-тапчы дно
Што не зловіш,усе адно
Може плотка,може язь
Пашанцуе-дык карась!
Хоць і сонца прыпякае
Зуб на зуб не пападае
Здэцца хопіць,улоў багаты
Вось падзелім і да хаты
Толькі сядзем паямо
Аппетыт ,ну скажам"зверскі"
Не цяпер -ужо даўно
Успаміны ,успаміны ..
Пра зямлю сваей радзімы
Рэчка ж тая вузкай стала
І вады зусім у ей мала
Можа знікне,абмялее
Толькі памяць не старэе
Зноў і зноў да той ракі
Бягуць дзеці -рыбакі..
--------------------------