Кружляюць жоравы,
туга чырвоным лістам
на дні ружовыя
зляцела.
Строма стыне выспа,
і вір пражорлівы
глядзіць задзірыста
на цела,
шлючы з прадоння літасць.
А ў німбе жвірыстым
карчы скрыжованы,
старчак з сярэдзіны.
Ён цэляй
абраў мае маністы.
Кружляюць жоравы,
дзень Божы цэлы
пяюць курлыста,
каб я загледзела
між іх
абраз
Прачыстай.