Устань і йдзі! Няма чаго ляжаць!
Жыццё даецца не дзеля канапы.
Нясі у свет агмень жывы – агапэ –
І ты пазбегнеш смертнага крыжа.
Гані ляноту прэч! І прагні: жыць!
І бласлаўляць – маўчун ты ці балака,
За кожны міг узнось Тварцу падзяку:
І шлях прамы смакуй, і віражы.
Любі людзей! Такіх, якія ёсць!
І так, як Бог іх любіць – безумоўна.
Усё даруй. І будзь са ўсімі роўны.
Бо на зямельцы кожны – толькі госць.
1.04.2014