Уцёкі...
*******************************
У гэтым годзе ўсім на дзіва
Гарбузы ў мяне ўрадзілі.
Не хапіла ў градах месца,
Дык на вуліцу палезлі.
Паскідалі косы з плоту
Ды далей ад агароду,
Уцяклі без дай прычыны
Пакатацца на машынах.
Сеў адзін у Мэрсэдэс,
У БМВ другі залез.
Трэці скокнуў у Судзукі,
А чацвёрты - ногі ў рукі,
Бег за імі без аглядкі
Так, ажно блішчалі пяткі.
Горад я перавярнула,
Ледзь дадому іх вярнула.
У склеп заперла пад замок,
Каб нікуды ні на крок!