Увагай шчырай, Пацалункамі Не надакучыш любай — I вочы адтаюць, як лункі, I сонечна сьмяюцца губы. Уся яна, як сад маёвы, Напоўніцца сьвятлом пяшчоты... Шкада, што казачныя словы Мы сквапна беражэм на потым.