Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ВАНДРОЎКА ДА СВЯТОГА ІААНА КАРМЯНСКАГА. 1. Гомель

Яшчэ не ацэнена

Па горадзе, родным стаўшым,
Спяшаю хадой таропкай —
Туды, дзе, ноч недаспаўшы,
Ішла з вінаграднай гронкай
На свята — Праабражэння! —
Па сонным яшчэ праспекце,
З маленнем — аб ачышчэнні,
З прашэннем — каб не памерці,
З літаннем — уратавання! —
Праз слёзы, праз боль, у скрусе...

і мне было — даравана...

і — на ўрачыстым абрусе —
На вінаград і яблык
Упалі жывыя каплі,
А ў сэрцы, болей не ззяблым,
Ужо рассычаўся камень,
і ў кожным яго асклепку,
Такім ледзяным і бязбожным —
Нібы люстравалася Неба,
Пяшчотна і асцярожна.