Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вечна забароненая

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Так убачыць можна на палетку
Пасле вельмі моцных маразоў:
На праталіне заззяе кветка,
Кветка з тваіх самых светлых сноў.

Сэрца прыгажосць яе кранае,
Душу яркім сонцам саграе.
Ды не для цябе ўсё гэта ззяе,
Не табе падзякаваць вясне.

Пялёсткамі палашчыць табе рукі…
А пасля, як класціся ўжо спаць,
Вечна забароненыя думкі
Пачынаюць моцна дакучаць

Ўсё, яе сарвалі на палетку,
І не ўбачыш больш яе адну:
Вечна забароненую кветку
З навечна забароненага сну.

11.07.2012