Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Вершы для маленькіх"

Сярэдняя: 5 (1 голас)

ВЕРШЫ ДЛЯ МАЛЕНЬКІХ
-------------------------

Знесла курачка яечка
Кажа-забірайце!
А за гэта калі ласка
Зярнятка давайце

Я ў мамы дапамога
Памагаю вельмі многа
Малако куплю ў краме
Прынясу яго я маме
У пакоі прыбяру
Кашку лялечцы звару
Мама кажа-малайчынка
Працавітая дзяўчынка!

Вось камарык дык камарык
Не кусай мяне за тварык
Я збіралася даўно
Адчыніць табе акно!

Намалюю сонца
Матылькоў і кветкі
Будуць весяліцца
І гуляць тут дзеткі
Хутка апрануся
Выгляну за дзьверы
Мне шкада што лета
Сення на паперы