Гэта вёсачка сэрца майго родны кут,
Нахлынаюць адна за адною памяці хвалі,
Толькі тут, толькі тут, толькі тут,
Сапраўды и заўсёды чакалі…
Гэты брук, да апошняга камня знаёмы,
Гэты луг, гэты лес і жніва паясы,
Толькі тут, адчуваю сябе удому,
Нават зараз, калі гэты дом пусты…
Нават зараз, калі ўжо не сустракаеш,
Не крануцца калі тваіх стомленых рук –
Толькі тут , я дзіцячы спакой адчуваю,
Майго сэрца вішневы садок – родны кут.