Жадаю, мілая, ў гэты дзень
яскравага, вясновага настрою,
фартуны мудрагелістай прамень,
таго, аб чым з надзеяй сэрца мроіць.
Вясны ўсмешкі, ды птушыны спеў,
крыніц празрыстых песні далучаю,
і месяц, што на небе зіхацеў,
табе адзінай цалкам прысвячаю.