Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вось, стаю ля дзвярэй...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
................... "Се, стою у двери и стучу..." (Откровение, 3. 20) Вось, стаю ля дзвярэй і стукаю: ці мой голас пачуе хтось? Ці ў адказ мне знутры загрукае і адчыніць: "Вітаю, госць!"? Ці запросіць мяне, стамлёнага, у пакой свой – за сціплы стол, дзе нямнога, ды блаславёнага, і ад міру – святло наўкол? Дзе мы разам і павячэраем, ён са мною, з ім я – ўдваіх. і адкрыюцца вочы вераю, і адновіцца зніклы слых. І сагрэецца божым полымем беднаваты яго куток. І ўзнясе яго – да прэстолу – і чалавека прывеціць Бог. І не будзе больш доля – мукаю, а клятушка жыцця – турмой... Вось, стаю пад дзвярмі і стукаю. Ці пачуе хтось голас мой? 14.04.2014 ------------------------- Откровение, 3 20 Се, стою у двери и стучу: если кто услышит голос Мой и отворит дверь, войду к нему, и буду вечерять с ним, и он со Мною. 21 Побеждающему дам сесть со Мною на престоле Моем, как и Я победил и сел с Отцем Моим на престоле Его. 22 Имеющий ухо да слышит, что Дух говорит церквам. Footwear