Вось урадзяцца сьлівы
Я брагі з іх зраблю
Хай кожны будзе тут шчасьлівы
Каму у куфаль я налью.
Калі зноў будзе медавуха
Яе пачнем дэгуставаць
На Дзень Народзін Віні-Пуха
Віно з маліны смакаваць.
Не спрабаваў той тэрмінатар
Сакральны з яблык самагон
Які нам дорыць дыстылятар.
А іхныя сакэ няхай п'е пакемон.