Вось вам тое,
Што рвецца
з пад сэрца.
Што ў дрыгве
Прарастае
Таполяй.
Што праз ноч
І мінулыя вёсны.
Ціха шэпча
Ўжо хопіць.
Дзе ж болей.
Меней сэнсу
Ў штодзённым
Баданні
Меней гучнасці
Ў закліканнях.
Крохкі лёд
Пад маёю
Нагою..
Не дурны я
Чакаю.
Не сёння.