Наганяе вецер хмары,
З дрэў лістоту прэч нясе -
І мае вось гэтак мары
Лёс развее пакрысе.
Застанецца ва ўспамінах
Шлях, які ў жыцці прайшоў;
Нават след на каляінах
Змые кроплямі дажджоў.
Ўсё канчаецца - і восень
Не бясконцая ў жыцці.
Пад заслону засталося
Толькі ўзмежак перайсці.