Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вялікдзень

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)
Тры акны...
                   На фіранках — месяцы,
За фіранкамі
                     спее раніца...
Успамінамі
                  цеста месіцца,
Успамінамі
                  ў печы паліцца...
Сонца
          велічна усміхаецца,
У акне
          кожны промень —
                                        просекай...
Дзед Мікіта
                   услых жагнаецца:
— Эх,
          Вялікдзень
                            у хату просіцца!
Пірагі —
              як снапы, наўкола,
Каля печы
                 з вілкамі маці...
А на покуце —
                        Бог вясёлы,
Прадсвяточны настрой
                                       у хаце.
...За сталом —
                         сваякі і суседзі:
Кожны чаркай
                       душу спавядае...
Дзе ж ты ў хаце
                         сёння уседзіш,
Калі вёска
                 у біткі гуляе...
Тры акны...
                   На  фіранках   — месяцы,
За фіранкамі
                     спее раніца...
Успамінамі
                  цеста месіцца,
Успамінамі
                  ў печы паліцца...