Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вялікдзень

Сярэдняя: 4.2 (11 галасоў)

Вялікдзень,
Вялікдзень –
Цудоўнейшы дзень!
Як сонейка ўзыйдзе,
Адступіцца цень.
Гэтым днём
Ісус Хрыстос
з мёртвых уваскрос.
Ён цяпер
Глядзіць на нас
З вышыні нябёс.

Хто ў нядолі,
хто ў бядзе –
Ён да тых ідзе,
бо шануе нас усіх
як дзяцей Сваіх.

Ён прыйдзе
Ён прыйдзе,
як чысты прамень.
А злодзей,
а злыдзень
зашыецца ў цень!

Вялікдзень,
Вялікдзень –
цудоўнейшы дзень!