Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ВЯРТАНЬНЕ Ў ПОЛАЦАК

Сярэдняя: 4.4 (12 галасоў)

Нас будуць сустракаць як Гагарына,
Шампанскае адкаркоўваць на гаўбцах.
Мы плануем вяртацца па бульвары Скарыны.
З пажарнай вежы на галовы сыпануць канфеці.

Наперадзе нашай калоны будзе граць «Стары Ольса»,
А над галовамі імчацца дэльтапляны.
Вінцэсь Мудроў будзе шпацыраваць босы
Са сьлязой на шчацэ і ад шчасьця п'яны.

Каля помніка Францыску Скарыну
Наша калона прыпынецца на хвіліну.
Прамову скажа Лявон Баршчэўскі
Пра тое, што Скарына быў малец някепскі.

Затым калона рушыць далей па бульвары,
А Сокалаў-Воюш дастане сваю гітару,
Будзе сьпяваць пра невядомага касінера,
Які аддаў жыцьцё, каб не зьнікала наша вера.

Ля помніка Цэнтру Еўропы
Уладзя Лобач распавядзе легенду пра цыклопа,
Новую, запісаную ў апошнюю экспедыцыю,
Якую ладзілі студэнты на Верхні Замак за бальніцу.

Каля Сімяона Полацкага Якуб Лапатка
Будзе чытаць вершы манаха гладка
У перакладзе на фінскую мову, мовячы,
Каб было зразумела нават на поўначы.

Ну а ля помніка «У нескладоваму», ад перадозы любові,
Уладзя Арлоў насьмеліцца прасьпяваць песьню Бон Джові.
Яму падыйграюць на губных гармоніках
Аніса і Ален – два рокеры-законнікі.

І я там быў,
Кока-колу піў,
Чытаў вершы ля помніка Тарычу,
еў вінаград і алычу,
пра астатняе прамаўчу.