Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вяртанне праз вечнасць

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)
Праз пераплёт
                       магільных наслаенняў,
Праз дзірваны
                       і скамянелы мох
Вярнуся да жывых,
                               як летуценнік,
У скрыжаванне
                        лёсаў і эпох.
Вярнуся
             праз знямелыя стагоддзі
У вечны хор
                     даёнак і званоў...
Я прыплыву
                    на белым параходзе
Да прыстані
                     паданняў і замоў.
Сустрэнуць бабкі
                           пенным сырадоем,
А людзі добрыя
                         запросяць на начлег.
Зазвоніць раптам
                           печ скаварадою,
Касцёр бліноў
                       успыхне на стале.
I на парог узыдзе
                           так напеўна
Блакітнавокая
                     вясковая краса...
Разбудзяць вусны,
                             салаўі і пеўні...
Разбудзіць казку
                           вечная вясна.