Вясёлкавыя гукі...
***********************************
Ты не сагрэеш ні душу, ні рукі
І пацалункам твар не апячэш.
Згубіліся вясёлкавыя гукі -
Як не старайся, разам не збярэш...
А за акном вясна на гуслях грае.
Шчабечуць птушкі. Сонейка блішчыць.
Спрасонку ветрык цёплы пазяхае.
І хочацца спяваць, кахаць і жыць!
Кудысьці бегчы, ехаць. Спадзявацца
На добрае, на лепшае заўжды!
Забыць багаж былога, усміхацца,
Скасіўшы жах і сумныя гады.
Пасля дажджу ў кропельках вясёлкі
Зноў гукі лёгкакрылыя злавіць.
Ды скласці так, каб не было больш золка.
Так, каб да раны можна прылажыць...
12.03 - 2016г.