Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясёлы праменьчык... **********************************

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Вясёлы праменьчык...
**********************************
Цягне восень нудную валынку -
Ні канца, ні краю не відаць.
Танчыць дождж з вятрыскам у абдымку.
Мокнуць поле, лес і сенажаць.

Шэрыя кароткія дзянёчкі...
Сонейка ласкавае, ты дзе?
Павучок за печкай у куточку
Посцілку дзіравую прадзе.

Шчэмяцца да хаты верабейкі
І сінічка стукае ў акно.
Сонейка пяшчотнае, ну дзе ты?
Нешта не прыходзіла даўно...

Без цябе сумуе ўсё жывое:
Птушкі, людзі, дрэвы і зямля.
Заскакаў праменьчык па пакоі,
Глянуў у люстэрка -
" Вось і я!"
9, 11 .11 - 2015г.