Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясна

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Люблю вясну за пах і колер
За першы малахітавы лісток
За ўсё, што не забуду я ніколі
І за бярозавы пьянлівы сок
Дзе промень сонечны пяшчотай абдымае
А дождж бурштынам рассыпае бусы
І сам не ведае, што прыгажосць такая
Узносіць нашы мары ў нябёсы
І нешта таямнічае збываецца
І верыць хочацца ў мір у свеце
Дзе справы добрыя яднаюцца
Разносіць вецер іх суквецці.
І дзесьці ўздымаецца падснежнік
І цягнецца ўвысь да сонца
Вось ён, жыхар ўсіх кветак першы
І дзякуе вясну бясконца
Люблю вясну за пах і колер
І за надзеі свежы подых
Дабро, што не забудзецца ніколі
За мір , за свет падзеяў новых