Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясна ідзе

Сярэдняя: 3.9 (9 галасоў)

"Вясна ідзе"
Нішто на месцы не стаіць
А час імкліва так ляціць
Яшчэ крыху марозіць з ранку
Аднак вясна ужо на ганку
Абняўшы промнямі зямлю
Сонца паціху прыпякае
Снег пачарнеў і дзень за днем
З палеў у лагчыны адступае
Там стаўшы талаю вадой
У рэчку ручайком збягае
Злуецца рэчка і віруе
У хвалях веснавой вады
Зімы губляюцца сляды
Маўклівы лес павясялеў
Смялей гучыць птушыны спеў
Вось-вось закапае як слезы
Сок з беластвольнае бярозы
У сінім небе клін гусіны
Плыве ў родныя мясьціны
Вясна ідзе,кіпіць жыцце
І кожны раз як адкрыцце
Зялены ліст і пах палеткаў
Вясенні сад і водар кветкі..