Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясна завітала!

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)
Вясна завітала! ************************************* Вясна завітала ў кожны куточак, Аблашчыла сонейкам кожны радочак, Халодныя дахі і дрэваў галінкі, Знямелую рэчку, гадзіны, хвілінкі. І неба зрабілася чыстым адразу, Блакітна-празрыстымі сталі ўсе сказы, І птушкі спяваюць у кожным слупочку, Даўжэйшым стаў дзень, карацейшаю ночка. Учора варона што моцы крычала: - Вясна завітала! Вясна завітала! І кожнае сэрцайка песціць надзею - Вясна толькі добрае, светлае сее. Сады прыбярэ і абудзіць палеткі, Пацешыць жанчыну святочнаю кветкай. І я гэты верш нездарма напісала, Хай свецяцца вочы - вясна завітала! 1.03 - 2015г. Footwear