Ты мне напішы. Ліст, няхай і нядоўгі,
Але каб яго патрымаўшы ў руках,
Я ўсё зразумела, і нашы трывогі
Знікалі так хутка, як дзьмухаўца пах.
Ты ўспомні мяне сярод думак вясновых,
Сярод ажываючай зноў цеплыні,
Калі абуджаючы подых прыроды
Нас рухае з марай па жыцці ісці.
Шапні мне на вуха аб нечым прыгожым,
Каб мары мае на вачах расквілі,
І ўсё, што раней было сумным і доўгім,
Знікла, нібыта туман на зямлі.
Прайдзіся няспешна па ўскрайку дарогі,
Паслухай уважліва звон ручая -
І сэрцам удзячным памкнуцца да Бога
Абедзьве душы - і твая і мая.
02.03.2018