Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

""Выбар"

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)
"Выбар" Шэрых будняў карагод Ланцужком збірае год Дзень за днем,як два блізняты Не разлічыш будні,святы Рэдка сонца,хмуры вечар Хоць не злазь ты з цеплай печы Сум,маркота,халады І ўжо не малады Апусьціўшы долу вочы Сам не ведаеш што хочаш Паглядзім з другога боку На пытанне іншым вокам І зусім не пастарэў Можа крышку пасталеў А душа то маладая Не галосіць а спявае Не брыдзе яна,танцуе Прыгалубіць,пацалуе Дзень пачаўся-дождык сее Свежым ветрыкам павее Хмаркі ў небе ен разгоніць І вясна зіму прагоніць У лісьце дрэвы апрануцца Там глядзіш,лясы прачнуцца Кожны дзень як быццам свята Не ўтрымае цябе хата Выбірай,што да спадобы: Сам пануры,хмурыш бровы Прыйдзе дзень і ты яго Шэрай фарбай намалюеш Спевы птушак не пачуеш Ці прыветлівы,вяселы Кожны дзень па-свойму новы Як з вяселкаю малюнак Дзень,як божы падарунак. NIKE