Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Высокі колас — сэнс высокі...

Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)

Высокі колас — сэнс высокі,
Вазьмі мяне ў высокі цень,
Яднаючы зямныя сокі
I ціхі сонечны прамень.

He марнай пустальгой-былінкай
Сысці пад пылаву павець —
З табой у полі, хоць хвілінку,
Упоравень пашалясцець.

А лепш, каб цень мой непахілы
Пры залатой тваёй сцяне
Блакітнай песняй небасхілы
Насычвалі, як грунт вясне,

I цень мой з гонкім тваім ценем
Там, дзе бясконцасці мяжа,
Дрыготкім сонечным спляценнем
Пад сэрцам песні задрыжаў —

Той, залатой, як ты, мой колас
Спаконвяковых баразён,
Якога ціхі мудры голас,
Нібы грамы, зямлі чуцён.