Гэй, я устаў з кален, з плечаў скінуў горб,
Збег з-пад чужынскіх сцен, бо не некі жлоб.
Я не пляшу пад дуду, рабом ня буду жыць,
Прэч я ганю нуду, жадаю вольным быць.
Я беларус у душы, пан сваёй зямлі,
Гэтак будзе заўжды, продкі так жылі.
Я не бязродны сын, маю гонар свой,
Шчэ не забыў мясцін, ды страхі старой.
Я запавет дзядоў па жыцці нашу.
Шлях мой ляжыць дамоў, зноўку ім брыду.
Родны ж ты мой край, я ізноў з табой,
Ты падкажы, парай, як дабіцца мрой?
Хай згубца дыша злом, хай пільнуе жах,
Путы парву крылом, быццам вольны птах.
Лёс па чужыне хай мой ганяе крок,
Ўсё ж у бацькоўскі край прыйду я здалёк.
5.03.1994