Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Я мінулае ў рукі бяру!

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

"Я мінулае ў рукі бяру"
Я мінулае ў рукі бяру
Пажаўцеўшае фота з альбома
Першы клас,тут у школу іду
Тут я з маці,стаю каля дома
За спіною цвіце стары сад
Ападаюць пялесткі белыя
Прыйдзе восень,настане час
Пакаштую антонаўку спелую
Хоць няма таго саду даўно
Малады на тым месцы квітнее
Успамінаю яго усе адно
Свежы вецер у твар мне вее
Паднімаю гадоў я пласты
Усе глыбей і глыбей ў былое
Перакінуў з маленства масты
У юнацтва,так мне дарагое
Вось і клас наш,ужо выпускны
Раскідала ўсіх па свету
Тут апошнія школьныя дні
А далей-самастойнае лета
Твары родных і блізкіх людзей
Десьці подпіс-"На доўгую памяць"
І цячэ як рака,вераніца падзей
Што парадуюць і параняць
Я мінулае ў рукі бяру
Той альбом,што ляжыць на паліцы
Кожны раз,быццам воду крыштальную пью
Са знаемай з дзяцінства крыніцы