Я прайшоў
Праз вясну ды лета.
Я да восені сваёй
Падышоў.
Раскідаў
Ды збіраў каменне.
Губляючы ізноў
Што знайшоў.
Усе хутчэй
Ды грамчэй гадзіннік
Набліжае сумны час
Мае зімы.
Усе прасцей
Ды цяплей адзенне.
Срэбным попелам
На скронях валасы.
Аж няхай
Пачакае снежань.
Адпаўзуць завеі
У цёмныя лясы.
Бо буслы
Клёкатам на ліпе
Абвяшчаюць надыход
Твае вясны.