Калі б я на бел свет нарадзіўся
Ўсяго шчэ адзін толькі раз,
Я бы зноукі ўсё там жа з'явіўся,
Дзе радзімы агеньчык не згас.
Я прыйшоў бы ў Літву,каб убачыць
Каля хаты старой жасьмін-цьвет,
I сьвітанак усё той жа палашчыць,
На Барках свой пакінуўшы след.
Я прыйду не бурыць, я нічога няйначу,
Ціха ў хату сваю да бацькоў зазірну,
Там я прадзедаў,дзедаў нарэшце ўбачу
Потым моўчкі бязслёзна заплачу,
Я ў цемру нырну векавую…
Каб вярнуцца са срэбным чароўным ключом,
Перадам яго ўнуку,а зязюля маё накукуе ...