Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я стану такой, як ты хочаш...

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)
Я стану такой, як ты хочаш.
Святлее сумётамі ноч.
Па снезе глыбокаму крочу,
Твой голас,
                    наказ твой:
— He збоч!..
Гарачаю гронкай рабіны
Завею, зіму апалю...
Нясуджаны мой, ды адзіны,
Я стану такой —
Я люблю.