Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як здань лясная, я блукаю...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Як здань лясная, я блукаю,
Няма прытулку анідзе,
У Кахання сад прыйшоў... ды знаю,
Маё, у ім дрэва - не цьвіце.

Яго ссушыў агонь спякотны,
Што ў крыві гарачай бушаваў,
А час у званы біў прыгаворна,
Карэнні атрутай наліваў.
.........................
Як здань лясная я блукаю.
Няма прытулку анідзе.
Гляджу ў жыццё і ўжо ня знаю -
Які мне будзе ў ім канец.

- 3.5.1981