Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Якаў Палачанін

Сярэдняя: 4 (6 галасоў)
                        ...мужествовав крепко.
                                    З Наўгародскага
                                   першага летапісу

«Мужествовав крепко» —
Колькі ў гэтым сказе!
«Мужествовав крепко» —
Хіба лепей скажаш?
...Чуеш,
             як па лёдзе
Капыты малоцяць?
Бачыш, той вунь,
                              смелы,
З сінімі вачамі,
Родам з Русі Белай,
Якаў.
          Палачанін.
У баях,
             на ловах,
Як мядзведзь,
                        ён дужы,
На пірах князёвых
He гаворыць дужа.
Па крывавым лёдзе
Капыты малоцяць.
На гарачым лёдзе
Смерч мячоў і дзідаў...
Колькі не народзяць
Хлопцаў маладзіцы!
Летапісец рупны —
Сведка дзён крывавых.
...Летапісцы скупа
Раздавалі славу.